Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер абвясціў аб пачатку праграмы інвестыцый на €300 млрд ($409 млрд) з мэтай адраджэння еўрапейскай эканомікі, стварэння працоўных месцаў для моладзі і стымулявання росту эканомікі на працягу наступных трох гадоў. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

Грошы выдаткуюць з існуючых бюджэтных рэсурсаў, фондаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і прыватнага сектара, не парушаючы строгія правілы ЕС з прычыны наяўнасці бюджэтнага дэфіцыта і дзяржаўнай пазыкі.

«Нам неабходная рэіндустрыялізацыя Еўропы», — растлумачыў Юнкер і паабяцаў інвестыцыі ў энергетыку, транспарт і індустрыяльныя кластары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?