Нацыянальны банк Беларусі пакуль не бачыць падстаў для зніжэння стаўкі рэфінансавання. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Павел Калаур.

«Мы не маем якой‑небудзь новай інфармацыі, якая давала б падставы для зніжэння стаўкі рэфінансавання», — сказаў ён. Разам з тым адзначыў, што інфляцыйныя працэсы ў сусветнай эканоміцы, у тым ліку павышэнне цэн на нафту, мясапрадукты, аказваюць уплыў на многія краіны свету. Напрыклад, Цэнтральны еўрапейскі банк выйшаў са свайго паказчыка па інфляцыі. «Мы не ізаляваны ад сусветных працэсаў. Пакуль міжнародная тэндэнцыя не зменіцца, мы не маем падстаў для перагляду працэнтнай палітыкі», — дадаў ён.

Паводле слоў Паўла Калаура, з улікам міжнародных тэндэнцый ураду Беларусі трэба прыняць рашэнні па шэрагу рэгулюемых цэн. Многае будзе залежаць ад таго, як будзе выконвацца бюджэт, паколькі ёсць пэўная запазычанасць па расходах. «Калі сітуацыя на сусветным рынку будзе спрыяльная і мы не будзем павялічваць расходы, то зможам утрымаць інфляцыю на верхняй мяжы прагнознага паказчыка», — канстатаваў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0