Група в'етнамцаў затрыманая пры спробе парушэння беларускай мяжы. 

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, 13 ліпеня на пагранічную заставу «Казловічы» паступіла інфармацыя ад мясцовых жыхароў аб тым, што ў пагранічнай зоне знаходзяцца невядомыя асобы азіяцкай нацыянальнасці. «Трывожная» група, якая выехала на месца, у выніку пошукавых мерапрыемстваў затрымала пяцярых грамадзян В'етнама за 30 метраў ад сігналізацыйнага комплексу. Пры сабе ў іншаземцаў былі пашпарты і сумкі са зменным адзеннем. Самаму старэйшаму з іх 33 гады, малодшаму — 20 гадоў. 

Высветлілася, што ў Брэст замежныя грамадзяне прыехалі напярэдадні з Мінска, дзе год працавалі ў будаўнічай фірме. Мужчыны не ўтойвалі, што ў рэжымнай зоне апынуліся з мэтай незаконнага перасячэння мяжы для далейшага ўладкавання на працу ў Польшчы. 

За замах на незаконнае перасячэнне мяжы, а таксама парушэнне пагранічнага рэжыму грамадзяне В'етнама прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй тэрмінам на пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?