Байцоў з 3-га асобнага палка спецыяльнага прызначэння абстралялі з гранатамётаў. Васьмёра байцоў загінулі, каля дзясятка параненыя, некаторыя ў вельмі цяжкім стане.

У памежным пункце Ізварына на Луганшчыне баевікі з гранатамётаў абстралялі ўкраінскіх спецназаўцаў з Кіраваграда. Пра гэта паведамляе выданне «Перша електронна газета» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў зоне АТА. Як піша выданне, васьмёра байцоў Узброеных сіл загінулі, каля дзясятка атрымалі цяжкія раненні.

Громадське-ТБ сцвярджае, што в.а. мэра Кіраваграда ужо пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?