Падчас выступу на сцэне «Славянскага базару» ў артыста раптам лопнулі штаны.

Калі Стас Міхайлаў выйшаў на сцэну, каб выканаць некалькі сваіх хітоў, публіка адзначыла, што артыст прыкметна схуднеў. Спявак выглядаў вельмі імпазантна ў чорным пінжаку ў белы гарох і беласнежных штанах у абліпку. Аднак літаральна на піку выступу адбыўся канфуз: на спеваку трэснулі штаны, прычым у самым цікавым месцы.

Міхайлаў машынальна прыкрыў дзірку далонню. Аднак здарэнне не засталося незаўважаным: жанчыны ў зале завішчалі ад захаплення. Дзякуючы гэтаму пікантнаму здарэнню ён стаў ім яшчэ больш блізкім і родным, адзначае «Экспрэс-газета». У выніку Міхайлаў стаічна выканаў увесь рэпертуар, трымаючы руку ля прарэха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?