Яна прысьвечана адной з самых трагічных старонак гісторыі ўкраінскага народу — Галадамору 1932—1933 гг. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у пасольстве Украіне.
Экспазыцыя створана па ініцыятыве Службы бясьпекі Украіны сумесна з Украінскім інстытутам нацыянальнай памяці і Міністэрствам культуры і турызму гэтай краіны. Зь лістапада 2006 г. яна дэманстравалася ва ўсіх 24‑х абласных цэнтрах і Рэспубліцы Крым, была паказана ў Маскве, а пасьля Менску скіруецца ў Славакію.
У экспазыцыю уваходзіць частка рассакрэчаных СБУ Украіны ў жніўні 2006 г. архіўных дакумэнтаў савецкіх органаў бясьпекі аб’ёмам 5 тыс. архіўных адзінак: загады, дырэктывы, дакумэнты тайнага справаводзтва, крымінальныя справы, статыстычныя дакумэнты, лісты сялян, чырвонаармейцаў, іншых слаёў насельніцтва.
Колькасьць прамых і ускосных ахвяр Галадамору дакладна не ўстаноўлена. На думку гісторыкаў, гэта жахлівая лічба вагаецца ў межах ад 7 ла 10 млн чалавек. Усяго ад голаду загінула 10% усяго насельніцтва Украіны, а таксама значная частка населенай украінцамі Кубані (разам зь некаторымі рэгіёнамі Паволжа і Дону).
Генацыдам украінскага народу прызналі Галадамор некалькі краін: Эстонія, Канада, Аргентына, ЗША, Вугоршчына, Літва, Грузія, Аўстралія, Польшча, Гішпанія, Пэру.