У аднаўленні пашкоджанай інфраструктуры Данецкай і Луганскай абласцей павінны ўзяць удзел і так званыя алігархі.

Такое меркаванне ў сераду ў час брыфінгу на гары Карачун у Славянску выказаў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк.

«Перакананы, што ў такіх умовах ўсе павінны скінуцца, усе павінны даць грошы для таго, каб аднавіць сеткі, аднавіць інфраструктуру і аднавіць жыццё на Данбасе», - сказаў Яцанюк, адказваючы на пытанне аб магчымасці і неабходнасці прыцягнення так званых алігархаў да працэсу аднаўлення Данбаса.

Па словах прэм'ера, паводле папярэдніх ацэнак, аб'ём шкоды ўсім аб'ектам Данецкай і Луганскай абласцей складае 8 мільярдаў грыўняў.

Пры гэтым, адзначыў Яцанюк, улічваючы працяг баявых дзеянняў, страты будуць расці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?