Пракуратура Заводскага раёна Мінска санкцыянавала ўзяцце пад варту 24-гадовага жыхара Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, які абвінавачваецца ў згвалтаванні мінчанкі. 

Як паведаміла намеснік пракурора Заводскага раёна Вікторыя Кунцэвіч, раней неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы кватэрны злодзей адбываў у Мінску пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з накіроўваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

13 ліпеня ў дзве гадзіны ночы, п'яны, ён пранік цераз акно кухні ў кватэру і пад пагрозай нажа згвалтаваў гаспадыню, маці трох дзяцей. На допытах малады чалавек расказаў, што ўбачыў у акне жанчыну, якая карміла дзяцей, дачакаўся, калі яна засне, і пранік у кватэру. 

Потым высветлілася, што на месцы здарэння хлопец згубіў тэлефон. Калі ён гэта ўсвядоміў, вярнуўся і стаў патрабаваць у жанчыны сваю рэч. Пасля гэтага яна выклікала міліцыю. Дагэтуль, відаць, заяўляць аб злачынстве не збіралася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?