У Рэчыцкім раённым судзе сёння завяршылася слуханне крымінальнай справы па трагічнай аварыі, у якой пацярпелі пяць чалавек, з іх трое загінулі.

Суд прызнаў кіроўцу вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць траіх чалавек, а таксама прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў двум асобам. Ён таксама прызнаны вінаватым у наўмысным пакіданні пацярпелых ў небяспецы.

Суд першай інстанцыі прысудзіў яго да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Задаволеныя матэрыяльныя пазовы пацярпелых аб кампенсацыі маральнай шкоды. Асуджанаму трэба будзе выплаціць усяго больш за мільярд рублёў. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны бакамі працэсу.

ДТЗ адбылося ў ноч з 19 на 20 сакавіка гэтага года. «Крайслер-Пацыфік», якім кіраваў 28-гадовы мясцовы жыхар і які рухаўся па вуліцы Савецкай, выехаў на прыпынак грамадскага транспарту «Вуліца Фрунзе», дзе знаходзіліся людзі.

Машына літаральна змяла павільён на прыпынку. На месцы трагедыі загінулі двое мясцовых жыхароў 27 і 48 гадоў. У рэанімацыі памёр трэці — 26 гадоў. Яшчэ два чалавекі — хлопцы 19 і 20 гадоў — атрымалі сур'ёзныя калецтвы.

У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што, перш чым сесці за руль, кіроўца ўжываў спіртныя напоі ў кампаніі двух сяброў, якія ў час ДТЗ знаходзіліся ў машыне ў якасці пасажыраў. У судзе яны праходзілі сведкамі па гэтай справе. Падчас руху па горадзе абвінавачаны перавысіў хуткасць і страціў кіраванне, выехаўшы на паласу сустрэчнага руху. Аднак, распачаўшы манеўр, не змог справіцца з сітуацыяй і заехаў у прыпыначны пункт.

У сваім апошнім слове абвінавачаны папрасіў прабачэння ў сваякоў загінулых, а таксама ў двух пацярпелых— маладых людзей, якія ў выніку аварыі атрымалі сур'ёзныя траўмы. Аднаму з іх была ампутаваная кісць рукі. Бок дзяржаўнага абвінавачвання (раённая пракуратура) запрасіў максімальны тэрмін пакарання, прадугледжаны дадзенымі артыкуламі, — 10 гадоў пазбаўлення волі. На тым жа настойвалі і пацярпелыя.

Гл. таксама:

У Рэчыцы п'яны кіроўца ўрэзаўся ў натоўп людзей на прыпынку: тры чалавекі загінулі, ёсць пацярпелыя

Хлопцу ампутавалі руку пасля страшнай аварыі ў Рэчыцы — патрэбна дапамога

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?