Следчым камітэтам Беларусі спынена дзейнасць арганізаванай злачыннай групы (АЗГ), якая займалася сутэнёрствам на тэрыторыі Мінска цягам больш за 10 гадоў.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Аляксей Клімовіч, следчыя ўстанавілі, што прадпрымальная мінчанка, якая мела досвед у гэтай сферы, стварыла, ўзначаліла і ажыццяўляла кіраўніцтва арганізаванай групай, якая займалася стварэннем умоў для займання прастытуцыяй іншымі асобамі і атрымлівала прыбытку ад іх дзейнасці.

Усяго АЗГ ўстанавіла кантроль над больш як 20 маладымі жанчынамі з малазабяспечаных сем'яў.

Роля кожнага ўдзельніка арганізаванай групы была строга рэгламентавана: размяшчэнне рэкламы аб аказанні паслуг інтымнага характару на інтэрнэт-сайтах з матэрыяламі парнаграфічнага характару, падбор і прыцягненне асоб для займання прастытуцыяй, арганізацыя і ўтрыманне прытонаў, ахова і забеспячэнне падкантрольных асоб, атрыманне часткі прыбытку ад займання прастытуцыяй.

За час існавання АЗГ атрымала даход, большы за мільён долараў ЗША.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя па ч. 1 і ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне займання прастытуцыяй і стварэнне ўмоў для займання прастытуцыяй), ч. 2 арт. 343УК (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў).

Арганізатарша арганізаванай злачыннай групы і шэраг ўдзельнікаў групы заключаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?