Жудасная аварыя адбылася паблізу вёскi Леванiшына Верхнядзвiнскага раёна.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, жыхар Полацка на крутым павароце не справiўся з кiраваннем сваiм «Фольксвагенам» i выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтобусам «МАЗ». У вынiку аварыi загiнуў сам кiроўца i трое яго пасажыраў.

Дзяржаўтаiнспекцыя ў чарговы раз звяртаецца да кiроўцаў транспартных сродкаў i пешаходаў быць асаблiва пiльнымi. Бо сiтуацыя на дарогах краiны i ў блiжэйшы час застанецца даволi складанай: на большай частцы тэрыторыi туман, галалёд, на мастах i пуцеправодах верагодна ўзнiкненне галалёдзiцы. Супрацоўнiкi ДАІ раяць кiроўцам у такiх умовах не рабiць рызыкоўных манеўраў. Падчас руху ў тумане неабходна зменшыць хуткасць i абавязкова ўключыць блiжняе святло фар альбо «процiтуманкi».

Мiкола Дзябёла, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0