Першыя здымкі з месца падзення малазійскага «Боінга» выставіла групоўка «Укантакце» «Рушійна сила Донбасу».

Сёння а 16.20 каля мяжы Расіі і Украіны збіты пасажырскі самалёт «Боінг-777» малайзійскай авіякампаніі.

Лайнер выконваў рэйс Амстэрдам—Куала-Лумпур. Самалёт упаў за 80 кіламетраў ад Данецка, каля пасёлка Снежнае.

На борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0