На будаўніцтва другой Мінскай кальцавой аўтадарогі спатрэбіцца Br5,3 трлн (пры цяперашнім курсе — $530 мільёнаў даляраў), паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, інспектуючы будаўніцтва аб'екта.

Другая кальцавая дарога вакол Мінска будзе збудавана часткова з выкарыстаннем існуючых участкаў аўтадарог.

Агульная яе працягласць складзе каля 160 км. Рэалізаваць праект плануецца ў два этапы.

У 2016 годзе будзе пабудаваны ўчастак па новым напрамку: ад аўтадарогі М-3 Мінск—Віцебск (раён Астрашыцкага гарадка) да аўтамагістралі М-6 Мінск—Гродна (раён Аксакаўшчыны).

Узвядзенне другога ўчастку ад аўтадарогі М-6 Мінск—Гродна да трасы М-1/Е30 Брэст—Мінск—мяжа РФ плануюць пачаць пасля завяршэння першага этапу.

«У 2016 годзе плануецца завяршыць ўчастак больш за 40 км, а ўсе 80 км — у 2018 годзе. Магчыма, гэта адбудзецца і раней. Мы пакуль ацэньваем нашыя набытыя навыкі з будаўніцтвам аднаго кіламетра (цементнабетоннага пакрыцця) і бачым, што тэмпы могуць быць значна вышэй.

Галоўнае — адшукаць магчымасць прафінансаваць праект у поўным аб'ёме «, — лічыць намеснік кіраўніка беларускага ўрада.

На новай МКАД запланавана будаўніцтва буйных транспартных развязак, тут павінны з'явіцца лагістычныя цэнтры, прыпыначныя пункты, аб'екты прыдарожнага сервісу. «Думаю, што кальцавая надасць эканоміцы раёна дадатковы імпульс», — дадаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, з часам другая МКАД стане платнай. Час ўводу платы будзе залежыць ад транспартных патокаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?