Украінскія ратавальнікі знайшлі на месцы падзення малайзійскага самалёта дзве «чорныя скрынкі», паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на дарадцу кіраўніка Данецкай абладміністрацыі Канстанціна Батозскага.

«Дзве чорныя скрынкі былі выяўленыя сіламі нашай ДСНС. Дзе гэтыя скрынкі знаходзяцца на сённяшні момант, у мяне няма інфармацыі», - паведаміў Батозскі.

Раней паступалі паведамленні аб выяўленні прадметаў, падобных на самапісцы «Боінга - 777» прадстаўнікамі «ДНР». Аднак гэтая інфармацыя была пазней аспрэчаная.

Міністр замежных спраў Расіі заявіў, што Расія не будзе прэтэндаваць на бартавыя самапісцы малайзійскага самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?