Спецыялісты Стакгольмскага Інстытута пераходнай эканомікі і эканомік краін Усходняй Еўропы (SITE) пры Стакгольмскай школе эканомікі, даследаваўшы беларускую рэальнасць, прыйшлі да высновы: калі Беларусь пры яе хварэючым аплатным балансе захавае цяперашнія тэмпы знешніх запазычанняў, фінансавага крызісу краіне не пазбегнуць.

У дакладзе SITE гучыць заклік да беларускага кіраўніцтва рабіць крокі па стрымліванні росту дэфіцыту рахунку наяўных аперацый і ўтрыманню яго на ўзроўні, які можна прафінансаваць без сур'ёзных пазыковых наступстваў. У сваім аналізе шведы абапіраюцца на дадзеныя МВФ, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, адзначаюць «Белорусские новости».

Факты відавочныя: калі на першы квартал мінулага года сальда рахунку наяўных аперацый краіны складала 114,5 млн. даляраў, то за студзень–сакавік 2007-га яно ператварылася ў мінус 641 млн. даляраў. Прыток замежных крэдытаў, зразумела, можа збалансаваць сітуацыю, аднак толькі на час – доўгатэрміновай стабільнасці крэдытамі не забяспечыш. Насупраць, усё больш закрэдытоўваючыся, эканоміка змяшчае сябе на вяршыню пазыковай фінансавай піраміды.

Паводле дадзеных Нацбанку, за першае паўгоддзе сукупны знешні доўг Беларусі падскочыў на 37,5% – да 9,27 млрд. даляраў. Сёння да 90% рызык у сукупных актывах банкаўскай сістэмы краіны даводзіцца на крэдытныя рызыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?