Гарадская адміністрацыя назвала лічбу 18 забітых і 66 параненых за 18 ліпеня. Сярод іх ёсць як вайскоўцы, так і мірныя жыхары. Гэта вынік баёў, што перасунуліся ў мяжу абласнога цэнтра. Яны працягваліся цэлы вечар.

Увечары міністр абароны Украіны рапартаваў, што ўкраінскія войскі занялі паўднёвы ўсход горада.

І ўкраінская армія, і прарасійскія баевікі ўжываюць артылерыю. У гарадскіх умовах гэта прыводзіць да гібелі мірнага насельніцтва.

Захоп паўднёвага ўсходу Луганска важны ў стратэгічным плане. Калі ўкраінцам ўдасца замацавацца там, будуць перарэзаны шляхі забеспячэння тэрарыстаў зброяй з Расійскай Федэрацыі. Менавіта ў паўднёва-ўсходнім кірунку праходзіць дарога Луганск — Краснодон — Ізварына — мяжа Расіі.

Жыхары Луганска паведамляюць у сацыяльных сетках, што ў дадзены момант ва ўсім горадзе чуваць аўтаматная і кулямётная страляніна.

Тры дні назад украінцы ўжо дайшлі да паўднёвага захаду 450-тысячнага горада і да аэрапорта, але былі вымушаны адступіць пад ударамі «Градаў».

«Міністр абароны генерал-палкоўнік Валерый Гелятэй далажыў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку аб тым, што Узброеныя Сілы Украіны ўзялі пад кантроль паўднёва-ўсходнюю частку горада Луганск. Таксама ўкраінскія вайскоўцы разблакавалі аэрапорт Луганска. Узброеныя Сілы працягваюць вызваленне населеных пунктаў Украіны ад груповак баевікоў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны.

Аперацыю правяла механізаваная 30-я брыгада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0