Кампанія Malaysia Airlines апублікавала дадзеныя аб грамадзянстве загінулых у авіякатастрофе Боінга-777.

На борце «Боінга-777» авіякампаніі знаходзіліся 189 нідэрландскіх падданых, гаворыцца ў заяве авіяперавозчыка, распаўсюджанай у пятніцу.

Раней паведамлялася аб 173 пасажырах з Нідэрландаў.

У заяве авіякампаніі таксама гаворыцца, што невядомымі застаюцца нацыянальнасці яшчэ чатырох пасажыраў рэйса MH17.

Такім чынам, на дадзены момант вядома, што загінулі 189 падданых Нідэрландаў, 43 малазійцы, у тым ліку 15 членаў экіпажа і двое дзяцей, 27 аўстралійцаў, 12 інданезійцаў, у тым ліку адно дзіця, дзевяць падданых Вялікабрытаніі, чацвёра грамадзян Германіі, чацвёра бельгійцаў, трое філіпінцаў, адзін канадзец і адзін грамадзянін Новай Зеландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0