Пачуццё голаду выклікае сіняе святло, якое зыходзіць ад экранаў гаджэтаў, сцвярджаюць навукоўцы Паўночна-Заходняга Універсітэта Чыкага.

Прычым такое святло выпраменьваюць і смартфоны, і планшэты, і любыя іншыя падобныя прылады ў цёмны час сутак, піша The My Daily.

Згодна з вынікамі нядаўняга даследавання, пачуццё голаду з'яўлялася ва ўдзельнікаў эксперыменту ўжо праз 15 хвілін пасля ўздзеяння на іх сіняга святла. Доўжыўся гэты эфект на працягу дзвюх гадзін. Прычым жаданне перакусіць ўзнікала нават у тым выпадку, калі карыстальнік нядаўна ўжо еў.

Як адзначыў даследчык Іві Чэнг, досыць правесці ўсяго тры гадзіны ўвечары са смартфонам, каб з'явілася пачуццё голаду і парушыўся метабалізм глюкозы.

І гэта не адзіны небяспечны фактар. Так, у наш час людзі ўсё часцей карыстаюцца смартфонамі і планшэтамі перад сном. Спецыялісты Універсітэта Хартфардшыра раней апублікавалі вынікі сваіх даследаванняў, у якіх паведамлялася, што за год колькасць брытанцаў, якія несыпаюць -за гаджэтаў, павялічылася напалову.

А калі чалавек не можа заснуць, ён часцей за ўсё накіроўваецца менавіта да лядоўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?