У мінулую суботу ў клюбе на вул. Паповіча, які мясцовыя называюць “парлямэнт”, распачалася бойка паміж студэнтамі з розных унівэрсытэтаў, піша “Вечерний Гродно”. Паводле старшага сьледчага пракуратуры Кастрычніцкага раёну Юрыя Семенчука, ахова клюбу не дала рады моладзі і выклікала міліцыянтаў. Студэнты не здаліся “бяз бою”. Міліцыянты, якія ацанілі колькасьць удзельнікаў бойкі ў паўсотні чалавек, задзейнічалі фізычную сілу і спэцыяльныя сродкі. Ёсьць пацярпелыя. Цяпер, паводле “ВГ”, пракуратура высьвятляе наколькі правамернымі былі дзеяньні міліцыянтаў, і ўвогуле – хто каго зьбіваў.

Нагадаем, што нядаўна ў Гомелі грамадзяне падобным чынам адзначылі Дзень міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?