Авіякампанія «Белавія» змяніла маршруты палётаў у восем гарадоў з-за авіякатастрофы Boeing 777 «Малайзійскіх авіяліній» ва ўсходняй Украіне. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства Ігар Чаргінец.

Гаворка ідзе пра рэйсы ў Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Ерэван, Баку, Краснадар, Ашхабад, Сочы. Разам з тым намеснік кіраўніка авіякампаніі адзначыў: «Затрымак, звязаных са спыненнем палётаў праз паветраную прастору ўсходняй Украіны, у «Белавія» не адбываецца. Пакуль усё нармальна».

Як паведамлялася, «Белавія» змяніла маршруты самалётаў, якія ляталі праз усходнюю Украіну, каб забяспечыць бяспеку пасажыраў.

Палёты над астатняй часткай суседняй краіны дазволены для ўсіх авіякампаній. Беларускі авіяперавозчык працягвае выконваць палёты ў міжнародны аэрапорт Барыспаль (Кіеў) згодна з раскладам двойчы ў дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?