Авіякатастрофа малазійскага Боінга-777 ў Данецкай вобласці, у выніку якой загінулі 298 чалавек, з'яўляецца вынікам расійскай агрэсіі ва Украіне, якая пачалася захопам Крыма, гэта «вынік пуцінскай дэстабілізацыі Украіны».

Пра гэта заявіў старшыня Хельсінкскай камісіі сенатар Бэн Кардзін, паведамляе Голас Амерыкі.

Паводле яго слоў, Хельсінкская камісія патрабуе бесперашкоднага доступу да месца аварыі малазійскага «Боінга-777» для правядзення незалежнага міжнароднага расследавання.

Адкрыты ліст з адпаведным зваротам абнародаваны на сайце арганізацыі, якая яшчэ называецца Камісія па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

«Збіццё самалёта «Малазійскіх авіяліній» з'яўляецца невымоўнай трагедыяй. Гэтага не павінна было здарыцца, і вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», — адзначыў Кардзін.

«Я заклікаю міжнародныя намаганні па расследаванні прычын і вінаватых у трагедыі. Асабліва, я вітаю намаганні і мужнасць Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, якая прыбыла на месца аварыі. І вялікае расчараванне было пачуць, што яны былі вымушаныя адысці назад праз нейкіх 75 хвілін праз агрэсію з боку падтрыманых Масквой сепаратыстаў», — дадаў сенатар.

У сваю чаргу сустаршыня камісіі, кангрэсмен-рэспубліканец Крыс Сміт заклікаў прэзідэнта «энергічна працаваць, каб атрымаць поўны доступ да ідэнтыфікацыі загінуўшых, выратавальных работ і міжнароднага расследавання».

«Уся тэрыторыя павінна разглядацца як месца здзяйснення злачынства — бо самалёт быў збіты ракетай «зямля-паветра» з тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі. Гэта вядзе за сабой схему дзеянняў, дзе баевікі-сепаратысты збівалі ўкраінскія ваенныя самалёты і верталёты, за што яны ўзялі на сябе адказнасць», — адзначыў Сміт.

Хельсінкская камісія выказала занепакоенасць, што сепаратысты могуць схаваць многія дэталі расследавання, бо яны кантралююць тэрыторыю, дзе адбылася катастрофа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?