Ля чыгуначнага вакзалу
я падносіў бабульцы сумкі,
і бабулька раптам сказала:
«Пазьбягай недарэчнай думкі,

быццам сьвет табе вінны нешта:
людзі — жмінды, слова жабрачкі!
Блазнаватым — дробная рэшта,
хоць пужай іх пеклам да ўсрачкі,

быццам ты на сваім гарышчы
апынуўся бліжэй да неба…
Што? Ня верыш? Пагавары яшчэ!
Дай авоську. Грошай ня трэба…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?