У адным з гатэляў турэцкага курорта Кемер адбылася масавая бойка між турыстамі з Кіева і Пецярбурга, паведамляюць турэцкія СМІ. Прычынай сталі неасцярожныя выказванні аднаго з бакоў.
«Мардабой быў проста да нябёсаў. Біліся шэзлонгамі, крэсламі, тапілі кагосьці ў басейне гатэля. Прыехала вялікая колькасць машын паліцыі», — пішуць у сацыяльных сетках.
Пра ахвяры не паведамляецца.
Нагадаем, што Расія ў сакавіку анексавала ўкраінскі паўвостраў Крым, а ў красавіку штурхнула баевікоў у Данбасе на ўзброенае паўстанне, якое перарасло ў поўнамаштабную вайну. Сярод іншага, прарасійскія тэрарысты збілі грамадзянскі самалёт з 298 асобамі на борце. Сярод тых, хто загінуў, — 80 дзяцей. Усё гэта выклікала нарастанне адмоўнага стаўлення між дзвюма нацыямі.