Зборная студэнцкая каманда Беларусі па міні-футболе на сваім дэбютным чэмпіянаце свету здолела ўмяшацца ў выніковае размеркаванне узнагарод і прывязе на радзіму камплект бронзавых медалёў. Прагэта эмацыйна піша сайт mini.football.by: «У напружаных матчы за трэцяе месца з Іранам пераможца быў вызначаны толькі ў серыі пасляматчавых пенальці. Біць нашы хлопцы ўмеюць, ды і галкіпер надзейны, таму вера ў поспех была. Аднак драматызм сітуацыі зашкальваў. Тройчы (!) іранцы маглі завяршыць матч на сваю карысць, але ўсе тры разы мяч ляцеў куды заўгодна - у брамніка, у перакладзіну, вышэй - але не ў сетку! А свой шанец беларусы выкарыстоўвалі: «бронзавы» ўдар у актыве Алега Гарбенкі. Трэцяе месца на студэнцкім першынстве, у міні-футбольным свеце лічыцца другім па рангу турнірам пасля сусветнага чэмпіянату - выбітны поспех беларускага міні-футбола! Гэтая бронза каштоўнейшая за любое золата! Дзякуй, хлопцы, за падоранае свята!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0