Віцебскі аблвыканкам адклікаў свой дазвол на перарэгістрацыю ЗАТ «Выдавецкі дом «Віцебскі кур’ер», які даваў у кастрычніку.

Прычынамі названыя адсутнасць узгаднення «з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам», неадпаведнасць памяшкання, а таксама неадпаведнасць «патрабаванням Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па ўзмацненню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ды іншыя.

Гэткае нечаканае рашэнне аблвыканкама каментуе прадстаўнік Беларускага Хэльсінкскага камітэту, кансультант выдавецкага дома Павал Левінаў:

— Лічу рашэнне Віцебскага абласнога камітэту пра адмену рэгістрацыі бязглуздым. Паказаная недальнабачнасць і нізкая кваліфікацыя працаўнікоў аблвыканкама: спачатку прымаюць рашэнні — потым іх адмяняюць.

Левінаў называе падобную мітусню выканаўчага органа незразумелай, а адмову ў рэгістрацыі незаконнай:

— Мы будзем абскарджваць гэтае рашэнне.

У выніку адмены дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікла пагроза закрыцця газеты «Віцебскі кур’ер».

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0