У Харкаў прыбыў цягнік з целамі загінулых пасажыраў малайзійскага авіялайнера Боінг-777.

Фота Reuters.

Фота Reuters.

Як паведамляе segodnya.ua, цягнік пасля прыпынку заехаў на тэрыторыю завода ім. Малышава. У саставе цягніка было 5 вагонаў-рэфрыжэратараў, 1 пасажырскі вагон і лакаматыў. Журналістаў на тэрыторыю завода не пускаюць.

Вагоны з целамі і ўсе дастаўленыя матэрыялы з месца падзення Боінга будуць захоўвацца на тэрыторыі завода ў прыстасаваным ангары. Тут жа будзе арганізавана праца міжнароднай камісіі.

Нагадаем, падчас катастрофы 17 ліпеня загинулі 283 пасажыры, у тым ліку 3 немаўлят, і 15 членаў экіпажа.

На месцы аварыі былі знойдзеныя 282 целы і 87 фрагментаў, якія належаць 16 целам загінулых людзей.

Увечары 21 ліпеня цягнік з целамі загінулых адправіўся з Тарэза Данецкай вобласці ў напрамку Харкава праз Данецк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?