У вёсцы Мальева Бабруйскага раёна сабака байцоўскай пароды ратвейлер адкусіў руку жанчыне.

Няшчасны выпадак адбыўся яшчэ 3 ліпеня. «Сабака належаў прыёмнаму сыну жанчыны, які прывёз жывёлу ў вёску. Сабака ўжо месяц там пражыў, а потым жанчына кудысьці адыйшла, зачыніўшы яго ў доме. Відавочцы расказвалі, што сабака некалькі дзён заставаўся без ежы, і калі жанчына ўвайшла ў дом, ён кінуўся на яе і адкусіў руку вышэй локця», — распавяла выконваючая абавязкі галоўнага ўрача Бабруйскай раённай ветэрынарнай станцыі Марына Цімафеева.

Пацярпелая была дастаўленая ў рэанімацыю, аднак рэанімаваць канечнасць не ўдалося.

Ратвейлера забілі. Вынікі даследавання адносна шаленства пакуль не паступілі з лабараторыі ў Магілёве.

Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах вобласці, крымінальная справа ў дачыненні да гаспадара сабакі не распачыналася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?