Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня падпісаў указ № 361 «Аб асобных пытаннях падаткаабкладання, бухгалтарскага ўліку, пераацэнкі маёмасці і збірання арэнднай платы», паведаміла прэс-служба прэзідэнта. 

Нормамі ўказа, у прыватнасці, прадугледжваецца: вызваляць ад падаходнага падАтку пацверджаныя расходы па найму жылога памяшкання пры аплаце наймльнікам работніку расходаў па камандзіроўках, а таксама непацверджаныя расходы ў межах норм, устаноўленых заканадаўствам; вызваліць суды, як і дзяржаўныя органы, ад падаткаў, збораў (пошлін) пры атрыманні сродкаў, у тым ліку ад здачы ў арэнду памяшканняў пры ўмове пералічэння гэтых сродкаў у поўным аб'ёме ў бюджэт; абавязаць замежныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі і стаяць на падатковым уліку без адкрыцця прадстаўніцтва, выконваць заканадаўства Беларусі аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці; устанавіць у 2014 годзе адтэрміноўку на 90 дзён права на вылік увазнога ПДК для арганізацый якія імпартуюць і рэалізуюць тавары ў нязмененым стане. 

Акрамя таго, прадугледжваецца не збіраць арэндную плату за зямельныя ўчасткі: занятыя нерухомымі матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі пры ўмове выканання іх уласнікамі абавязацельстваў, абумоўленых заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны; выдзеленыя для будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных інвестыцыйным дагаворам, заключаным паміж інвестарам і Рэспублікай Беларусь, а таксама для іх абслугоўвання, калі раней такія ўчасткі былі выдзелены для мэтаў названага будаўніцтва; выдзеленыя камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальным будаўніцтве абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, іншым дзяржаўным арганізацыям з доляй дзяржавы ў статутным фондзе больш за 50% для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных і шматкватэрных жылых дамоў па дзяржаўным заказе; выдзеленыя ГА «Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь»; адабраныя з зямель ляснога фонду для пашырэння на вышыню драўняна-хмызняковай расліннасці прасек паветраных ліній электраперадачы. 

Дадаткова арэндная плата будзе збірацца з юрыдычных асоб і індывідуальнх прадпрымальнікаў-плацельшчыкаў падаткаў па спрошчанай сістэме падаткаабкладання за зямельныя ўчасткі, якія выкарыстоўваюцца не па мэтавым прызначэнні, не выкарыстоўваюцца на працягу тэрмінаў, вызначаных заканадаўчымі актамі, і занятыя да афармлення дакументаў. 

Мясцовым выканаўчым камітэтам, адміністрацыям СЭЗ даецца права ўстанаўліваць тэрмін падліку і выплаты арэнднай платы ў павялічаным (паменшаным) памеры з 1 студзеня года, наступнага за годам, у якім прынята адпаведнае рашэнне. 

Указ таксама ўстанаўлівае парадак: пераацэнкі маёмасці ў замежнай валюце індывідуальнымі прадпрымальнікамі; адлюстравання ў бухгалтарскім уліку курсавых розніц, што ўзнікаюць у арганізацый пры пераліку ў выражанай замежнай валюце кошту актываў на 31 снежня 2014 года; вызначэння падатковай базы падатку на прыбытак арганізацыямі, якія перайшлі са спрошчанай сістэмы падаткаабкладання на адзіны падатак на даход. 

Для арганізацый, якія прэтэндуюць на атрыманне бюджэтнай пазыкі, неабходна будзе даванне копіі акта апошняй праведзенай у межах ведамаснага кантролю праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці або аўдытарскага заключэння па прадстаўленай гадавой бухгалтарскай справаздачнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?