У Гомелі ўжыванне спайсу прывяло да трагедыі. 

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, 21 ліпеня каля 23 гадзін у міліцыю па спецлініі 102 паступіла паведамленне аб парушэнні грамадскага парадку на вуліцы Дакутовіча (прыватны сектар). Паводле слоў таго, хто званіў, у двары суседняга дома бегалі голыя мужчыны і шумелі. 

На месца выбыла следча-аператыўная група Чыгуначнага РАУС і супрацоўнікі АМАП. У адным з пакояў дома яны знайшлі хлопца 1991 года нараджэння. У яго былі выдаленыя абодва вокі, значна пашкоджаны вострым прадметам нос, шчака, вушы. Побач на ложку знаходзіліся два сябры пацярпелага (1985 і 1993 гадоў нараджэння). Іх паводзіны былі адназначна ацэнены як вельмі неадэкватныя. 

Пацярпеламу была выклікана хуткая медыцынская дапамога, якая даставіла яго ў найбліжэйшую медустанову. Яго сяброў адвезлі ў райаддзел міліцыі для далейшага разбору. 

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, маладыя людзі сустрэліся каля 19 гадзін таго ж дня. Вырашыўшы павесяліцца ў кватэры аднаго з іх, яны набылі курыльную сумесь (спайс) і, верагодна, ужылі яе. 

Цяпер дэталёва ў абставінах здарэння разбіраюцца следчыя. Па факце прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (ч. 2 арт. 147 КК) распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?