У Зэльвенскім раёне проста ў полі згарэў камбайн, паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.
Паведамленне аб узгаранні тэхнікі паступіла ратавальнікам 21 ліпеня ў 19.42. На полі недалёка ад вёскі Чырвонае Сяло загарэўся камбайн «CLAАS Lexion 580» 2005 года выпуску, вытворчасці Германіі. Узгаранне заўважыў механізатар ў люстэрка задняга віду, полымя хутка распаўсюджвалася на камбайн. Тэхніку спрабавалі патушыць сваімі сіламі, але калі ратавальнікі прыбылі на месца, камбайн гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару пашкоджаны два колы, кабіна, маторны адсек, часткова бункер, 300 кг пшаніцы ў бункеры камбайна. Людзі не пацярпелі.
Вядома, што ў камбайне знаходзілася 5 т пшаніцы. Ён быў абсталяваны неабходным супрацьпажарным інвентаром, меліся 4 вагнягаснікі, ёмістасць з вадой. Непадалёк (у 50 м) на полі таксама знаходзілася бочка з 1,5 тыс. л вады. Усяго ў полі працавалі 4 адзінкі тэхнікі.
Прычына пажару высвятляецца.