Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА:

«Сёння ў раёне пасёлка Дмітраўка пры наданні агнявой падтрымкі падраздзяленням Узброеных Сіл Украіны, якія мужна трымаюць пазіцыі на мяжы, тэрарысты падбілі два ўкраінскія самалёты СУ-25. Пасля паспяховага выканання задач у гэтым раёне чатырма штурмавікамі авіяцыі Сухапутных войскаў, прарасейскія бандыты абстралялі іх з зенітных ракетных комплексаў. Нягледзячы на супрацьракетныя манеўры адстрэл цеплавых пастак, два самалёты атрымалі пашкоджанні. Лётчыкі катапультаваліся».

Следам на Ютубе з'явілася відэа з месца падзення самалёта, знятае расійскімі журналістамі, якія супрацоўнічаюць з тэрарыстамі. З яго вынікае, што да збіцця могуць мець дачыненне баевікі «Малы» і «Кедр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0