Белстат апублікаваў дадзеныя па колькасці абортаў, зробленых у краіне летась.
У 2013 годзе было зафіксавана 31 206 абортаў, упершыню за апошнія гады гэтая лічба вырасла. Для 15% жанчын гэта была першая цяжарнасць, астатнія раней нараджалі.
Белстат прыводзіць звесткі па ўзроставых групах. Так, было зафіксавана 27 абортаў у дзяўчынак, маладзейшых за 15 гадоў.
У цэлым за год была перарваная кожная пятая цяжарнасць (21%).
Іншая методыка падліку называе колькасць абортаў на 100 родаў. Паводле ёй, Беларусь мае індэкс 26,6. Напрыклад, у суседняй Расіі ён амаль удвая большы — 46.