Пры аварыйнай пасадцы пасажырскага самалёта ATR-72 на Тайвані загінуў 51 чалавек, сямёра параненыя, перадае Associated Press.

Паводле дадзеных Taiwan News, інцыдэнт адбыўся на архіпелагу Пэнху. Выданне прыводзіць іншыя лічбы: з 58 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі ад 45 да 51.

Самалёт належыць авіякампаніі TransAsia, ён разбіўся, здзяйсняючы аварыйную пасадку ў аэрапорце на Пэнху, удакладняе «Інтэрфакс» са спасылкай на кітайскую газету People's Daily China.

ATR-72 патрапіў у тайфун «Матмо» і пацярпеў крушэнне ля пасёлка Хухсі, перадае Taiwan News. Ён здзяйсняў рэйс з Гаасюн ў горад Магун, які знаходзіцца на Пэнху. Вылет адклалі на паўтары гадзіны з-за нялётнага надвор'я.

Па сведчаннях відавочцаў, самалёт паспрабаваў здзейсніць вымушаную пасадку і ўпаў побач з вёскай непадалёк ад аэрапорта, пашкодзіўшы два дамы. Пілот не змог пасадзіць самалёт з першай спробы і вырашыў пайсці на другі круг. Пасля гэтага дыспетчары страцілі з ім сувязь.

У сацыяльных сетках з'явіліся фатаграфіі з месца катастрофы:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?