Супрацоўнікамі міліцыі і падатковай інспекцыі 22 ліпеня каля аднаго са сталічных рынкаў быў затрыманы распаўсюднік насваю з 13 кг рэчыва, пафасаванага ў 528 пакетаў, паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі.

Высветлена, што на працягу апошніх двух гадоў мужчына, дзейнічаючы ў складзе арганізаванай групы асоб, наладзіў пастаўкі і распаўсюд паблізу рынку насваю, вырабленага саматужным спосабам.

Усяго за шэсць месяцаў гэтага года ў Беларусі з незаконнага абароту канфіскавана 673 кг насваю. Складзена 24 адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да грамадзян, якія займаюцца яго рэалізацыяй.

У МУС канстатуюць, што ў апошнія гады значна павялічыліся аб'ёмы паставак у Беларусь насваю, які не адносіцца да наркатычных ці псіхатропных рэчываў, але карыстаецца пэўным попытам у маладзёжным асяроддзі.

Па звестках Міністэрства аховы здароўя, ужыванне насваю выклікае прывыканне і адлюстроўваецца на псіхічным развіцці. Як сведчаць спецыялісты, рэгулярнае ўжыванне гэтага рэчыва можа стаць першым крокам да ўжывання наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?