Аляксандр Турчынаў з жонкай Ганнай і сынам Кірылам падчас галасавання на выбарах Прэзідэнта Украіны, мэра Кіева і дэпутатаў Кіеўрады на выбарчым участку ў Кіеве, 25 мая 2014 года. Фота Міхаіла Марківа/POOL/DYVYS.
Ваенны камісарыят даслаў павестку Кірылу Турчынаву — адзінаму сыну спікера Вярхоўнай Рады Украіны.
«Калі трэба, значыць — трэба» ісці служыць, паведаміла жонка Турчынава Ганна, словы якой цытуе ўкраінская газета «Весці».
Яна распавяла, што сын Кірыл схадзіў у ваенкамат і адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі супрацоўнікаў ваенкамата.
Як вядома, на гэтым тыдні Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла ўказ прэзідэнта Украіны «Аб частковай мабілізацыі».