Расійскі сцяг вывесілі ў Брэсце — на фасадзе ГЦ «Беларускі трыкатаж», паведаміў чытач сайту charter97.org.

«Сцяжкі, стужачкі… На фасадзе гандлёвага цэнтра «Беларускі трыкатаж» у Брэсце, на Граеўцы ва ўсю красуецца расійскі трыкалор, нармальных такіх памераў», — напісаў сведка.

Гэты гандлёвы цэнтр знаходзіцца ў Брэсце па вуліцы Чырвонагвардзейскай, 129 і ўключае 300 гандлёвых павільёнаў.

Выпадкі раздачы сімволікі РФ на тэрыторыі Беларусі (у асноўным, за грошы) неаднаразова былі зафіксаваныя жыхарамі Барысава, Бабруйска, Гродна, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў. Раздачу сцягоў ладзяць прарасійскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?