Тэрарысты ў Горлаўцы Данецкай вобласці выпусцілі з калоніі 150 асуджаных для запалохвання мясцовага насельніцтва.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар інфармацыйнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка.
«У Горлаўцы баевікі, якія маюць вялікія страты жывой сілы, вызвалілі з мясцовай калоніі 150 асуджаных, узброілі іх і выкарыстоўваюць для запалохвання мясцовага насельніцтва і аказання супраціву сілам АТО», — сказаў Андрэй Лысенка.