У Брэсце ратавальнікі ліквідавалі разлітую ртуць. 

Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, 23 ліпеня ад дарожнага майстра Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла паведамленне аб тым, што пры правядзенні рамонту чыгуначнага палатна знойдзена металічная ёмістасць з падобным на ртуць рэчывам. 

Прыбыўшы да месца выкліку, работнікі МНС знайшлі ёмістасць са ртуццю аб'ёмам 250 мл. Плошча разліву небяспечнага металу склала 0,05 кв. м. 

Аддзяленнем хімічнай і радыяцыйнай абароны было сабрана каля 100 грамаў ртуці і праведзена дэмеркурызацыя. 

Забруджання навакольнага асяроддзя не адбылося, пацярпелых няма. Ртуць канфіскаваная для часовага захоўвання. 

Праверку па факце выяўлення ртуці праводзіць Маскоўскі РАУС Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?