Футбалісты мінскага «Дынама» выйшлі ў 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы УЕФА. 

24 ліпеня беларуская каманда згуляла на выездзе ўнічыю 0:0 з фінскім клубам «МюПа-47» і пераадолела другі адборачны круг дзякуючы перамозе на сваім полі 17 ліпеня (3:0). 

Склад гасцей: Гутар, Паліцевіч, Карповіч, Вераціла, Канцавы, Варанкоў (Удожы, 67), Сімовіч, Нікаліч, Фігерэда (Нікіцін, 76), Стасевіч (капітан), Дыямандэ (Адамовіч). 

Статыстыка матча (падлік УЕФА): удары па варотах — 13:3 на карысць «Дынама», з іх у створ варот — 4:0, вуглавыя ўдары — 5:5, афсайды — 7:0, штрафныя ўдары — 7:11. 

Наступны сапернік «Дынама» вызначыцца ў пары «Ягодзіна» (Сербія) — «Клуж» (Румынія). Першая сустрэча каманд на поле румынаў завяршылася ўнічыю 0:0. 

Сёння вечарам пройдуць таксама матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы «Шахцёр» (Салігорск) — «Дэры Сіці» (Ірландыя) (першая гульня — 1:0) і «Хабнарфіёрдзюр» (Ісландыя) — «Нёман» (Гродна) (1:1). 

Як ужо паведамлялася, 22 ліпеня ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў выйшаў барысаўскі БАТЭ, які адолеў па суме двух паядынкаў албанскі «Скендэрбеу» (0:0 дома, 1:1 на выездзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?