Радзівон, сын спевака Алега Газманава, які апынуўся ў «чорным спісе» Латвіі з-за выказванняў пра падзеі ва Украіне, заступіўся за Івана Дорна.

У сваім мікраблогу спявак і тэлевядучы падкрэсліў, што не варта рабіць з конкурсу «Новая хваля» пляцоўку для палітычных баёў. А Дорна Радзівон Газманаў просіць пакінуць у спакоі, перадае ТСН.

«Народ! Прыміце супакаяльнае і падыхайце свежым паветрам. Не прыпадабняйцеся да недалёкіх людзей, што імкнуцца палітызаваць музычны конкурс. Добры музыка і выдатны выканаўца, з некаторай цягай да эпатажу. Вось усё, што тычыцца музыкі ў яго выступе. Што ж да ўсяго астатняга, дык

хто мы такія, каб асуджаць чалавека, што выйшаў на сцэну на міжнародным конкурсе з сімволікай сваёй краіны на адзежы,

хто б як да палітыкі гэтай краіны не ставіўся», — адзначыў Газманаў-малодшы.

У сваю чаргу спявак прапануе забараніць скандальнага расійскага дэпутата Віталя Мілонава, які прапанаваў унесці Дорна ў «чорны спіс» Расіі.

«Давайце лепш забаронім Мілонава. І наогул любога, хто спрабуе наступіць на горла артысту, бо яму асабіста не падабаюцца яго палітычныя погляды, нацыянальнасць, колер скуры або сэксуальная арыентацыя.

Няхай вырашае аўдыторыя. Публіка. А не адзін чалавек, які сілкуе за казённы кошт сваю манію велічы», -

падсумаваў Радзівон.

Нагадаем, расійскі дэпутат Віталь Мілонаў прапанаваў унесці Івана Дорна ў «чорны спіс» РФ. Дэпутату не спадабалася, як Дорн паводзіў сябе на сцэне «Новай хвалі» куды выйшаў у футболцы з трызубам і выканаў песню на ўкраінскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0