Сёння адбываюцца матчы другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы. На гэтай стадыі турніру ўдзел прымаюць тры беларускія каманды – «Дынама», «Шахцёр» і «Нёман».

Першымі сёння гулялі сталічныя «дынамаўцы». У Фінляндыі ім супрацьстаяла каманда «МюПа-47». Тыдзень таму ў Мінску беларусы былі мацней – 3:0.

Гэта дазволіла галоўнага трэнеру «Дынама» пакінуць у запасе некалькіх лідараў. Адметна, што трансляцыі гэтай гульні не было не толькі на тэлебачанні, але і ў інтэрнэце.

Мяркуючы з тэкставых трансляцыі з месца, напрыканцы гульні малады форвард «Дынама» Нікіцін не рэалізаваў некалькі цудоўных момантаў. Галоў каманды не забілі – 0:0.

***

У Салігорск да мясцовага «Шахцёра» прыехаў ірландскі «Дэры Сіці». Матч тыднёвай даўніны прынёс перамогу нашым хлопцам – 1:0.

Гульня пачалася горш не прыдумаеш. Ужо на шостай хвіліне гулец «Дэры» Дафі адкрыў лік. Праўда, праз чатыры хвіліны Сяргею Балановічу ўдалося адквітаць мяч.

Далейшая гульня паказала, што «Шахцёр» быў на галаву мацней супернікаў. Галы яшчэ забівалі Аляксандр Гурулі, Дзмітрый Асіпенка, Мікалай Януш, Ілля Галюза. Перамога беларускага клуба – 5:1.

Перамога «Шахцёра» важная хоць бы тым, што гэты клуб доўгі час не мог прайсці стартавы раўнд еўракубкаў (13 гадоў). Часам вельмі крыўдна саступаючы не надта пераўзыходзячым у класе камандам. Цяпер гэтая «чорная паласа» перарвалася.

***

А 22:15 гродзенскі «Нёман» пачне матч у далёкай Ісландыі супраць лідара тамтэйшага чэмпіянату «Хабнарф’ёрдзюра». Першая гульня прынесла вынік – 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?