Амерыканскі велападарожнік Рон Макгерыці загінуў у ДТЗ пад Іванава (Расія). П'яны кіроўца аўтамабіля «Газэль», які збіў замежніка, уцёк з месца ДТЗ.

Амерыканец ад атрыманых траўм памёр.

«Кіроўца, пяцідзесяцігадовы мужчына, на момант сутыкнення з веласіпедыстам знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Па факце гібелі амерыканца заведзеная крымінальная справа, — паведаміў кіраўнік прэс-службы УМВД Расіі па Іванаўскай вобласці Уладзіслаў Радасцін.

Рон Макгерыці жыў у Бостане, яму быў 61 год. Падарожнік перасоўваўся на спецыяльна абсталяваным ровары, які дазваляе ехаць напаўлежучы або лежачы на спіне.

Ён уручаў кіраўнікам гарадоў, якія наведваў, «лісты свету» і лічыў сваім абавязкам нагадваць людзям пра існаванне дабра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?