Турыстка з Рэспублікі Карэлія (Расія) сёння каля 15.00 саскочыла на рэйкі на станцыі метро «Купалаўская» ў Мінску, паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
Жанчына 1959 года нараджэння ўпусціла на шляхі мабільны тэлефон. Ёй удалося ўзяць сотавы і выбрацца назад. На шчасце, яна не пацярпела. Затрымкі ў руху не было.
У Мінскім метрапалітэне нагадваюць, што такія ўчынкі небяспечныя і не заўсёды заканчваюцца добра. «Не трэба рызыкаваць з-за тэлефона. У дзяжурнага па станцыі ёсць адмысловая прылада. Трэба проста звярнуцца да супрацоўнікаў метро, і вам усё дастануць. Рэйкі небяспечныя не толькі тым, што па іх ходзяць цягнікі, але і тым, што там высокае напружанне», — нагадаў Андрэй Кузьмін.
0
0
0
0
0
0