У Луганскай вобласці 9 шахт ДТЭК (аб'яднання Ровенькіантрацыт і Свярдлоўантрацыт) спынілі здабычу вугалю ў сувязі з пагрозай адключэння ад электразабеспячэння.

Цяпер здабыча вугалю не вядзецца ні адным з прадпрыемстваў ДТЭК ў Луганскай вобласці.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «ДТЭК».

«Спыняць здабычу і выводзіць людзей на паверхню прыйшлося праз тое, што ў выніку баявых дзеянняў былі пашкоджаныя 2 высакавольтных лініі электраперадачы, якія належаць НЭК «Укрэнерга». Адзінай крыніцай электразабеспячэння для ўсёй Луганскай вобласці ўчора з 12-30 да 17-32 была Луганская ТЭС, якая ўваходзіць у энергахолдынг ДТЭК», — паведамілі ў кампаніі.

Усіх гарнякоў, якія працавалі ў другую змену, вывезлі на паверхню. Трэцяя і чацвёртая змены таксама не спускаліся пад зямлю. У агульнай складанасці эвакуіравана каля 3 тысяч чалавек.

У суботу тэрарысты прамым пападаннем снарада разбурылі базавую электрападстанцыю.

Як вядома, 26 ліпеня ў выніку ўзброеных сутыкненняў на тэрыторыі Луганска, горад абясточаны, адсутнічае падача электраэнергіі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?