У Мінску з 1 жніўня «у сувязі з вельмі нізкім пасажырапатокам на ўчастку ад ДС «Карастаянавай» да пл. Бангалор» скарачаецца траса тралейбуснага маршруту №12 да прыпыначнага пункта «пл. Бангалор» з разваротам правымі паваротамі вакол квартала (вул. В.Харужай — вул. М. Багдановіча — вул. Сурганава — вул. Куйбышава).

Маршруту будзе прысвоена новая назва «ДС Лермантава — пл. Бангалор».

Раней працягласць гэтага маршруту ўжо змянялі. У выніку ён перастаў хадзіць праз бульвар Шаўчэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?