Прадпрымальніка Алеся Макаева затрымалі ў Мінску. Ён узняў бел-чырвона-белы сцяг у часе малебну за вызваленне палітвязняў, які адбываўся ля касцёла святых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці.
Макаева адвезлі ў пастарунак міліцыі. Сваю акцыю Макаеў прымеркаваў да гадавіны прыняцця Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі (27.07.1990).
Пра затрыманне Радыё Свабода паведаміла грамадская актывістка Галіна Сіўчык.