Міністр абароны Украіны Валерый Гелятэй пракаментаваў інфармацыю пра нібыта перасячэнне дзяржаўнай мяжы з РФ 40 вайскоўцамі 51-й асобнай механізаванай брыгады.
«Сапраўды, такі факт меў месца», — сказаў ён у эфіры тэлеканала Інтэр.
Міністр расказаў, што прэзідэнт Украіны прызначыў расследаванне з гэтай нагоды.
Міністр таксама адзначыў, што неаднаразова даваў ацэнку некаторым камандзірам, якія былі не ў стане выконваць баявыя задачы.
Але, на думку Гелятэя, усё, што зараз адбываецца ў зоне АТА, фарміруе будучыню ўкраінскай арміі.
40 вайскоўцаў сышлі ў Расію, калі апынуліся ў атачэнні ў прымежнай зоне.