Узыход сонца і пачатак новага дня ў мястэчку Друя на мяжы з Латвіяй, субота, 26 ліпеня.

У Друі жывуць каталікі, праваслаўныя і стараверы. Друя стаіць на Дзвіне, і за ракой — Прыдруйск, па-латышску Piedruja, Латвія.

На сёння ў Друі засталося ўсяго 1300 жыхароў. А калісьці ж гэта быў моцны горад… Тут паставілі пры Полацку Барысаў камень. Тут былі пасля Сапегі.

Над Друяй узвышаецца велічны касцёл Святой Тройцы пры кляштары бернардзінцаў. Тут у міжваенны час месціўся манастыр марыянаў — першы ў сваім родзе беларускамоўны каталіцкі асяродак.

А цяпер Барысаў камень трэснуў. Манахаў не засталося, у касцёле служыць адзін айцец Сяргей Сурыновіч.

Усё памянялася ў Друі, усяго стала менш, толькі вежа касцельная стаіць як была, і сонца ўстае аднолькава, як і пры князю Барысу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?