Новы спосаб удушэньня прыдумалі для грамадскіх аб'яднаньняў і партый: стаўка за арэнду памяшканьняў для іх ураз паднятая аж у 10 разоў.

Днямі ў партыі надышлі лісты з Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта — яно амаль манапольна валодае сталічнай офіснай уласнасьцю. У ім паведамляецца, што з 24 красавіка 2008 году ўсе арганізацыі, якія «не займаюцца гуманітарнымі праблемамі», будуць плаціць арэндную стаўку ў поўным аб'ёме. Раней для некамэрцыйных структураў дзейнічаў паніжальны каэфіцыент 0,1.

Партыя БНФ ужо б'е ў звон наконт будучай непамернай платы за карыстаньне сядзібай Фронту. На думку партыйных лідэраў, уздым расцэнак у 10 разоў адразу даб'е рэшткі партыйных структураў, што яшчэ мелі офісы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?