«На Мінск — Віцебск нейкі жорсткі замес: кабрык разбіты, мікрааўтобус на сустрэчцы на баку, яшчэ машыну зачапіла. Хуткія стаяць і ДАІ мерае», — паведаміў карыстальнік Віктар.

Як распавялі ў ДАІ Мінскага раёна, у выніку сутыкнення трох машын увечары 27 ліпеня на 16 км трасы М3 Мінск — Віцебск каля вёскі Бараўляны Мінскага раёна пацярпела пасажырка аднаго з «невінаватых» аўтамабіляў.

«22-гадовая дзяўчына — кіроўца кабрыялета Jaguar, які рухаўся ў бок Віцебска, не справілася з кіраваннем і выехала на паласу сустрэчнага руху. Там яна сутыкнулася з сустрэчным VW Passat, якім кіраваў 43-гадовы мужчыны, а затым — з мікрааўтобусам Ford Transit, за рулём быў 45-гадовы кіроўца.

Ад удару мікрааўтобус перакуліўся на праезнай частцы. Траўмы ў аварыі атрымала 40-гадовая пасажырка Volkswagen, жанчына шпіталізаваная. На шчасце, усе ўдзельнікі гэтага ДТЗ былі прышпіленыя.

Наколькі вядома, вінаватая аварыі была цвярозая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?